МА́Р’ІНА ГО́РКА,

вадасховішча ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на 3 ад г. Мар’іна Горка. Створана ў даліне р. Цітаўка ў 1962. Наліўное. Пл. 0,69 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 2,2 м, аб’ём вады 1,02 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,95 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і рэкрэацыі.

т. 10, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)